Кінапаказ «Саніта»

26 лютага 18:00

Рэж. Рахсарэ Гаем Магамі/2015/90 хвілін (Германія, Швейцарыя, Іран).
Саніта нарадзілася і жыла ў афганскім Герате, пакуль яе сям’я не вырашыла бегчы ад рэжыму талібаў і за лепшым жыццём у Іран. Тут Саніта двойчы сутыкнулася з небяспекай быць прададзенай замуж, так як яе маці, сама сталая жонкай у непаўналетнім узросце, планавала выручыць за яе 9000 даляраў, сем з якіх патрэбныя былі на вяселле сына.
Калі Саніце было дзесяць гадоў, шлюбныя планы сарваліся па незалежным ад яе абставінам, а калі ёй споўнілася шаснаццаць, яна адмовілася вяртацца ў Афганістан і выходзіць замуж за незнаёмага чалавека. Замест гэтага, яна пачала чытаць рэп. У Іране Саніта ўпершыню пазнаёмілася з рэпам і стала пісаць уласныя песні. Студыю, гатовую запісаць адну з іх, прыйшлося пашукаць, так як у краіне жанчынам забараняецца спяваць без спецыяльнага дазволу. Песню «Нявесты на продаж» усё ж удалося запісаць, і яна хутка стала папулярнай, а рэжысёр Рахсарэ Гаем Магамі зняў для яе відэакліп. Здымаючы гэты фільм, яму ўдалося дакладна паказаць усе падзеі гэтай натхняльнай гісторыі, не ўмешваючыся ў яе. «Гэтая дзяўчынка – ўраган, і немагчыма не палюбіць гэтую моцную гісторыю», – піша The Guardian.
Фільм выйграў прыз вялікага журы фестывалю Sundance.
Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio