Кінапаказ «Пераўтвараючыся ў Эн-Крысцін»

Кінапаказ «Пераўтвараючыся ў Эн-Крысцін»,

рэж. Хелена Ісаксон Бэк/2015/58 хвілін (Швецыя)

25 лютага 21.00

Оке быў святаром Царквы Швецыі, мужам і бацькам траіх дзяцей. Ён жыў звычайным i адначасова несапраўдным жыццём. 5 гадоў таму Оке стаў Эн-Крысцін. Нягледзячы на ​​рызыку страціць сваю працу і сям’ю, нягледзячы на ​​страх і сумневы, яна вырашылася прайсціся па вуліцах Мальмё ў туфлях на высокіх абцасах.

Фільм, каторы здымаўся тры гады, распавядае гісторыю камін-аўта і пераходу Эн-Крысцін. Ён пачынаецца з кадраў службы, якую праводзіць Оке і скончваецца каментарамі Эн-Крысцін. «Да камін-аўта я была напалохана сваімі пачуццямі, думкамі, сумневамі, я баялася сябе. Пасля камін-аўта мне прыйшлося сутыкнуцца з сумневамі іншых», – кажа Эн-Крысцін, разважаючы пра сваю гісторыю, гісторыю мужнай і моцнай жанчыны.

Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

 

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio