Кінапаказ «Грэшнік у Мекке»

3 сакавіка, 20.00

Рэж. Парвез Шарма/2015/79 хвілін (Індыя, Саудаўская Аравія, ЗША).
«Мая маці так і на даравала мне тое, што я гей. Цяпер я сутыкаюся з крызісам веры: я павінны даказаць, што я магу быць добрым мусульманінам – і быць геем».
«Грэшнік у Мекке» – гэта не проста дакументальны фільм, гэта споведзь чалавека, які трапіў на скрыжаванне. Рэжысёр стужкі Парвез Шарма – адначасова набожны мусульманін і гей. Падчас свайго паломніцтва ў Мекку (Саудаўская Аравія), дзе гомасэксуалаў прысуджаюць да смерці, Шарма шукае адказ на пытанне: ці можа рэлігія прыняць такіх, як ён? Рэжысёр дакументуе сваё падарожжа пры дапамозе iPhone і дзвюх маленькіх камер. На вуліцах Меккі ён далучаецца да 4 мільёнаў іншых паломнікаў з розных плыней Іслама, якія таксама ажыццяўляюць Хадж.
Сусветная прам’ера адбылася ў 2015 годзе на канадскім фестывалі дакументальных фільмаў Hot Docs. З нагоды шматлікіх анлайн-пагроз у адрас рэжысёра падчас паказу была на фестывалі была забяспечана дадатковая варта. Але, нягледзячы на гэта, з таго часу «Грэшнік у Мекке» паказваюць на кінафестывалях у многіх краінах света. Еўрапейская прам’ера адбылася на Sheffield Doc/Fest у Велікабрытаніі, дзе стужка была намінавана на спецыяльны прыз журы.
Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio