«Квір-гісторыя мінулага СССР і постсавецкіх краін»

Запрашаем на самы маштабны івэнт леташняга фестывалю – 7 красавіка з 10:00 па 17:00 у прасторы Сталоўкі XYZ адбудзецца канферэнцыя «Квір-гісторыя мінулага СССР і постсавецкіх краін».

У сустрэчы прымуць удзел знакамітыя даследчыкі квір-развіцця у гэтых краінах: Уку Лэмбер (Эстонія), Яніс Азаліньш (Латвія), Галіна Зяленіна (Расія), Павал Голубеў (Расія), Інэта Ліпша (Латвія), Павел Чапыжоў (Расія) і Уладзімір Валодзін (Беларусь/Італія).

Лектары прачытаюць даклады на тэмы: «Скандал у ідэальнай супольнасці: традыцыйнасць у парушэнні традыцыйнасці»,«Пра амністыю ў звязку з 60 годдзем Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі: нечаканае ў судовых выраках па крымінальных справах гомасэксуалаў у Латвійскай ССР», «Крымінальны пераслед гомасэксуалаў у СССР (1946-1991): лічбы і дыскурсы» і шмат іншых.

Кожны даклад мае рэгламент у 10 хвілін. Пасля выступу вы маете магчымасць далучыцца да дыскусіі вакол асвечанай тэмы.
Працоўныя мовы мерапрыемства – руская і ангельская.

Уваход вольны.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio