Канцэрт этна-экстрым гурта «ИВА НОВА» (Санкт-Пецярбург)

4 сакавіка 19.00

DOTYK ft. ГА «Радзіслава».
Платны ўваход: 5 рублёў загадзя, 7 – у дзень канцэрта.
«ИВА НОВА» – альтэрнатыўны этна-экстрым гурт, які эксперыментальна спалучае ў сабе славянскія матывы і панкаўскі напор, танцавальныя тэхна-рытмы і авангардныя шумавыя эфекты.
У гурта «ИВА НОВА» ў дастатку і вынаходлівасці, і энергіі. Гурт нельга ўціснуць у аднаскладовыя стылістычныя рамкі: яны куды больш цікавыя і больш маштабныя за ходкія азначэнні. Заліхвацкае ўдаласць і магутны драйв піцерскія дзяўчыны спалучаюць з этнічнымі эксперыментамі і меладычным інтэрпрэтацыямі: гуляюць стыльна, умела і няпроста.
На працягу 14 гадоў калектыў, акрамя выступаў у Расіі, гастралюе ў краінах Еўропы: Германія, Галандыя, Бельгія, Францыя, Аўстрыя, Швейцарыя, Славенія, Славакія, Харватыя, Румынія, Венгрыя, Чэхія, Польшча, Швецыя, Фінляндыя, Латвія, Літва, Ісландыя. Акрамя гэтага, «ИВА НОВА» – часты ўдзельнік разнастайных полистылістычных фестываляў.Склад:
Анастасія Постнікава – вакал, клавішы, перкусія
Наталля Патапенка – акардэон
Кацярына Фёдарава – барабаны, перкусія
Галіна Кісялёва – бас, вакал

Спасылкі:
Афіцыйны сайт: www.iva-nova.ru
Facebook: https://www.facebook.com/IVA.NOVA.ru/
Vkontakte: https://vk.com/ivanovaband

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio