Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі

25-26 лютага 10.00-17.00

 ГА «Радзіслава»

Wen-Do – літаральна «шлях жанчын». Улічваючы сацыяльны і палітычны кантэкст, метад вучыць жанчын супрацьстаяць не толькі сэксуальнаму гвалту, але і псіхалагічнаму, эканамічнаму, якія хоць і не відавочныя, але ў выпадку з хатнім гвалтам часта з’яўляюцца непасрэднымі прадвеснікамі фізічных нападаў. Wen-Do накіраваны на папярэджанне: на занятках кожная стварае для сябе такую псіхалагічную мадэль паводзін, пры якой гвалт у яе дачыненні становіцца проста немагчымым.

«Сітуацыі ўціску настолькі распаўсюджаныя ў штодзённым жыцці, што перастаюць распазнавацца жанчынамі як пасягальніцтва на ўласныя межы, на годнасць асобы», – акрэслівае праблему Вольга Ланеўская, трэнерка па жаночай самаабароне Wen-Do. Сапраўды, у той час, пакуль праваабарончыя сілы заплюшчваюць на гвалт вочы, сітуацыя толькі становіцца горшай.

Менавіта таму вельмі важна існаванне такіх грамадзянскіх аб’яднанняў як «Радзіслава», пад эгідай каторай і праходзяць бясплатныя заняткі па самаабароне і асертыўнасці Wen-Do. Акрамя таго, арганізацыя распрацавала інтэрактыўную мапу гвалта  і рэалізоўвае праекты сховішча для жанчын і іх дзяцей, якія пакутуюць на гвалт.

РЭГІСТРАЦЫЯ. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio