Жывая Бібліятэка «Сустрэча з Іншым»

5 сакавіка 12.00

Уяві, што ты можаш літаральна пагутарыць з кнігай, задаць ёй любыя пытанні і даведацца пра мінулае персанажа, аб якім пісьменнік не знайшоў час расказаць. У Жывой Бібліятэцы няма кніг у традыцыйным разуменні гэтага слова. Замест гэтага тут цябе чакаюць людзі, якім не трываецца падзяліцца сваімі гісторыямі і сваім досведам са светам. Як кажуць арганізатары праекта: «Не кожны чалавек можа напісаць кнігу, але гэта не значыць, што яму няма чаго сказаць».«Кніга» ў гэтай бібліятэцы – гэта жывы Чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для «большасці» лад жыцця альбо светапогляд.

Галоўная мэта праекта – не проста здаволіць тваю цікаўнасць, але злучыць людзей, якія б ніколі не сустрэліся пры іншых абставінах. Праект дапамагае абмеркаваць стэрэатыпы, пазбавіцца пекла забабонаў у адносінах да іншых і навучыцца лепш разумець людзей.
Жывая Бібліятэка – мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, цікавымі пытаннямі і сумленнымі адказамі.

На мерапрыемства патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя 

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio