Дыскусія «Прайд як канцэпцыя ў розных кантэкстах»

25 лютага 16.00

Удзельні_цы: праваабаронца, удзельніца аргкамітэту Мінск-Гей-Прайд 2014 Кацярына Борсук  (Беларусь), праваабаронцы, удзельні_ца аргкамітэту Балтыйскага Гей-Прайду 2016 Вірджынія Прасміскайтэ і Уладзімір Сіманко (LGL-Лiтва), каардынатарка праграмы «Гендарная дэмакратыя» Фонду імя Г. Бёлля ва Украіне, удзельніца аргкамітэту Кіеў Прайд-2016 Ганна Даўгапол (Украіна).

Кацярына Борсук (Беларусь) кансультантка ад арганізацый «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брюсэль) і Грамадзянская Беларусь (Чэхія), праваабаронца і арганізатарка Мінскага Гей-Прайда-2014 распавядзе, чаму прайд – не прапаганда, а спосаб адстаяць правы ЛГБТ-супольнасці, і з якімі сітуацыямі можна сутыкнуцца, калі арганізоўваеш такое мерапрыемства ў нецярпімай краіне.

Каардынатарка праграмы «Гендарная дэмакратыя» Фонду імя Г. Бёлля ва Украіне, удзельніца аргкамітэту Кіеў Прайд-2016 Ганна Даўгапол распавядзе пра свой вопыт работы ў гэтым напрамку, падзеліцца думкамі аб тым, ці могуць прайды вырашыць праблему няроўнасці ўвогуле – гендарнай у тым ліку.

Таксама ў дыскусіі прымуць удзел і госці з Літвы – праваабаронцы, удзельні_ца аргкамітэту Балтыйскага Гей-Прайду 2016 Вірджынія Прасміскайтэ і Уладзімір Сімонко (LGL-Литва). Уладзімір мае шырокі досвед працы ў напрамку абароны правоў ЛГБТ у Літве, з’яўляецца экспертам у шматлікіх міжнародных праектах і актыўна ўдзельнічае ў канферэнцыях, прысвечаных правам чалавека (National Equality and Diversity Forum). Разам з Вірджыніяй яны дадуць сваю адзнаку таго, як ставяцца да прайду ў заходнееўрапейскіх краінах і як прайд уплывае на становішча ЛГБТ-супольнасці ў грамадстве ўцэлым.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio