Дакументальны спектакль «Шэрая вясёлка»

4 сакавіка 17.00

Рэж. Валянціна Мароз/60 хвілін (Беларусь). Выпускны праект студэнтаў European College of Liberal Arts in Belarus.Шэрая вясёлка – сімвал рэчаіснасці. Сатканая з 7 рэальных інтэрв’ю імпрэза распавядае пра гвалт, рэлігію, свабоду, сэкс. Акцёр, трансгендар, знаўца, ахвяра, мізантропка, каталічка, былая зняволеная. Кожная гісторыя – адлюстраванне ўнікальнага вопыта адчування самога сябе ў дакладным кантэксце, імя катораму – РБ.

Шэрая вясёлка – размовы пра тое, што ў той ці іншай меры хвалюе кожнага з нас: свабода, каханне, палітыка, сэкс, не падобныя на нас людзі, гвалт, смерць, рэлігія. Гэта спектакль пра наша жыццё, нашу безабароннасць і згубленасць, пра складанасць быць сабой.

Шэрая вясёлка – выпускны праект студэнтаў канцэнтрацыі Сучаснае мастацтва і тэатр каледжа ECLAB ў Беларусі. Донарамі для дакументальных тэкстаў сталі людзі розных узростаў і прафесій, якія перажылі няпростыя жыццёвыя сітуацыі або проста былі гатовыя падзяліцца сваім унікальным вопытам (акцёр, трансгендар, знаўца, ахвяра, мізантроп, каталічка, былая зняволеная). На аснове 7 інтэрв’ю, падрыхтаваных студэнтамі, драматург Канстанцін Сцешык напісаў дакументальны тэкст, які і паслужыў матэрыялам для стварэння спектакля.

Рэжысёр: Валянціна Мароз
Выканаўцы:
Андрэй Часнакоў
Павел Андрэеў
Крысціна Грэкава
Дар’я Герасіменка
Кацярына Ажгірэй
Уладзімір Андрыенка
Ганна Казакова

Працягласць – 60 хвілін.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio