Дакранайся, далучайся, вывучайся!

Спецыяльна для вас DOTYK сабраў мноства цікавых лекцый і варкшопаў з адзінай мэтай – навучыць чамусьці новаму. Для кожнага ёсць магчымасць знайсці «сваю» тэму: ці то гісторыя, мастацтва, палітыка або ўрбаністыка. Крыху падрабязней пра адукацыйныя мерапрыемствы надыходзячага ўікэнда – у дайджэсце. 

3 сакавіка (пятніца)

18.30 Лекцыя «Паміж вобразам і суб’ектам: гендарная гісторыя беларускага мастацтва». Даследчыца гендара і візуальнай культуры, даследчыца і аўтарка MAKEOUT Таня Сяцко (Беларусь).

Лекцыя – фемінісцкі погляд на прастору беларускага мастацтва. Мы паглядзім, якія нюансы мастацкага поля дазваляе ўбачыць гендарная оптыка і фемінісцкая тэорыя візуальных мастацтваў. Звярнуўшыся да прац трох апошніх дзесяцігоддзяў, мы даведаемся, якім чынам пытанні фэміннасці, маскуліннасці, цялеснасці, сэксуальнасці асэнсоўваюцца ў рамках беларускай мастацкай сцэны.

21.30 Вячэра-гутарка з госцем «Патрабаванне, жаданне, закон». Гісторык і тэарэтык мастацтва, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса «Разногласия» (colta.ru) Глеб Напрэенка (Расія).

У гэтым годзе DOTYK уводзіць новы фармат сустрэч. Першым госцем так званай «вячэры-гутаркі» стане Глеб Напрэенка – гісторык, мастацтвазнаўца і галоўны рэдактар анлайн-часопіса «Разногласия» (colta.ru). Адзін з нумароў «Разногласий» быў прысвечаны квір-культуры ў шырокім яе разуменні. Глеб і яго каманда экспертаў даследавалі розныя аспекты квір: ад гарадской прасторы і дзіўнай, але вельмі прагрэсіўнай музыкі 90-х да прававога рэгулявання зносін паміж паламі.

4 сакавіка (субота)

15.30 Artist talk з удзельні_цамі выставы «Мы (не) адныя»/We are (not) alone: Аліса Олева (Расія-Вялікабрытанія), Міша Бадасян (Германія).

Куратар_кі і ўдзельні_цы ваставы расскажуць пра свае працы, адкажуць на пытанні і паразважаюць аб галоўнай ідэі выставы: ці павінны і ці можам мы адкрыць дужкі у назве праекту?

17.00 Лекцыя Мілаты Сідаравай «Спартыўныя пляцоўкі для ўсіх – як дасягнуць гендарнай роўнасці?». Пры падтрымцы Лятучага Універсітэта ў межах школы «Гарадскія грамадскія прасторы: ўстойлівае развіццё».

Прастора komnata 3/0/2 (вул. Леніна 50, пам. 302).
Уваход на лекцыю свабодны, але неабходна рэгістрацыя.
Лекцыя пройдзе на ангельскай мове з перакладам на расейскую.

5 сакавіка (нядзеля)

17.00 Лекцыя «Кароткая гісторыя гомасэксуальнасці ў Расіі (XVIII-XX ст.): разметка даследчага поля». Гістарыца, старшая выкладчыца Школы гістарычных навук НДУ ВШЭ Ірына Ралдугіна (Расія).

Квір-гісторыя – даволі новая з’ява, закліканая праліць святло на сляпыя плямы ў гісторыі чалавецтва. Яна вывучае тое, аб чым (пакуль!) не прачытаеш у падручніках. Вычарпальнай гісторыі аднаполай цягі ў Расiі пакуль не напісана. Да з’яўлення кнігі Дана Хілі («Гомасэксуальная цяга ў рэвалюцыйнай Расіі: рэгуляванне сэксуальна-гендарнага дысідэнцтва», 2008) гэтая тэма наогул адсутнічала ў акадэмічнай прасторы, лічылася адначасова бесперспектыўнай і нелегітымнай для навукі ў цэлым.

6 сакавіка (панядзелак)

19.00 Лекцыя «Апісанне рамантычных прыгод: дзённік савецкага латвійскага квір-мужчыны і мінскі эпізод 1952 года». Доктарка гісторыі, старшая навуковая супрацоўніца Інстытута латвійскай гісторыі пры Латвійскім універсітэце Інэта Ліпша (Латвія). Лекцыя пройдзе на расейскай мове.

У 2016 годзе ў рукі Інэты Ліпшы трапіў асабісты дзённік савецкага квір-мужчыны. Асноўнай мэтай аўтара дзённіка было апісанне сваіх рамантычных прыгод, каб мець магчымасць прыгадаць іх у старасці. Ён запісваў не толькі свой уласны досвед, але таксама і сістэматычныя назіранні за гомасэксуальнымі коламі ў грамадскіх месцах Рыгі.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio