Вячэра-гутарка «Патрабаванне, жаданне, закон»

3 сакавіка 21.30

Гісторык і тэарэтык мастацтва, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса «Разногласия» (colta.ru) Глеб Напрэенка (Расія).

У гэтым годзе DOTYK уводзіць новы фармат сустрэч: першым госцем так званай «вячэры-гутаркі» стане Глеб Напрэенка, гісторык, мастацтвазнаўца і галоўны рэдактар анлайн-часопіса «Разногласия» (colta.ru). Адзін з нумароў «Разногласий» быў прысвечаны квір-культуры ў шырокім яе разуменні. Глеб і яго каманда экспертаў даследавалі розныя аспекты квір, ад гарадской прасторы і дзіўнай, але вельмі прагрэсіўнай музыкі 90-х да прававога рэгулявання зносін паміж паламі.

Тэзіс вячэры: любы пол палітычны, любая палітыка сэксуальна. Сутыкаючыся з законамі, звязанымі з гендарам і сэксуальнасцю, мы часам ставім перад сабой шэраг пытанняў. Напрыклад: ці з’яўляюцца яны эмансіпацыяй натуральнага жадання, барацьбой за сацыяльную роўнасць, або гэта клопат аб нейкіх іншых мэтах? У якой ступені звязаныя паміж сабой пол і палітыка, і наколькі першае ўвогуле ўплывае на другое і наадварот? На працягу мерапрыемства ўдзельнікі вызначаць адказы на гэтыя і іншыя ўзнікаючыя ў працэсе дыскусіі пытанні.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio