Выстава «Мы (не) адныя»/ «We are (not) alone»

24 лютага-6 сакавіка
Паралельна з фестывалем і як яго неад’емны складнік пройдзе выстава «Мы (не) адныя». Мастацкае выказванне аб жаданні салідарнасці, рэакцыя на падзеі 2016 года. Гіпертрафіраваная (не) сур’езная назва выставы на ўзроўні спадара Трампа з яго папулісцкімі мэсэджамі. Ды і як можна быць сур’езным, калі хочацца плакаць. Калі верыш у свабоду, роўнасць, братэрства і атрымліваеш удар пад дых – ваенныя дзеянні, міграцыйны крызіс, brexit, абранне Дональда Трампа.
На працягу фестывалю можна будзе даведацца больш пра выставу, наведаўшы экскурсію з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі, а таксама artist talk c Алісай Олевай (Расія, Вялікабрытанія) і Мішам Бадасянам (Германія).
Людзі: 
VOX STUDIO (Беларусь/Германія), Дар’я Даніловіч (Беларусь/Францыя), Юлія Шафран (Беларусь/Літва), Аліса Олева (Расія/Вялікабрытанія), Міша Бадасян (Германія), Анн Антідот (Германія), Клара Алмеіда/Clara Almeida (Францыя), Калектыў «Гречаща» (Беларусь/Францыя), Юлiя Швабовiч (Беларусь), Елена Пятрова (Беларусь).
 
  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio