Вольнае падарожжа па сусвету серыялаў

DOTYK і арт-прастора “Тэрмін дзеяння” запрашаюць вас на кінапятніцы “Вольнае падарожжа” – будзем глядзець кіно, піць гарбату і ўсталёўваць доўгатэрміновыя знаёмствы з кінаіндустрыяй і адно з адным.
Адрозненне ад іншых кінаклюбаў – мы збіраемся для прагляду серыялаў, таму што гэта настройвае на больш працяглае ўзаемадзеяння, што дапамагае надаць кинаклюбу большай утульнасці і бяспекі.
Культурніцка-асветніцкі праект DOTYK і арт-прастора “Тэрмін дзеяння” прытрымліваюцца прынцыпаў гуманізма і недыскрымінацыі, таму мы будзем абіраць серыялы, якія адпавядаюць гэтаму і ўзнімаюць пытанні прыняцця ці непрыняцця людзей, якія адрозніваюцца ад большасці.
Першыя шэсць тыдняў мы глядзім серыял “Восьмае пачуццё” (Sense8) брата і сястры Вачоўскі.
Серыял расказвае пра прыгоды васьмі людзей, якія маюць розны колер скуры, розную гендарную прыналежнасць і сэксуальную ідэнтычнасць, яны належаць да розных сацыяльных клясаў, маюць розныя характары і розныя адносіны са сваімі сем’ямі, працуюць у розных сфэрах…Падаецца, што цяжка ўпісаць усё гэта ў адну гісторыю, але “Восьмае пачуццё” паказвае, як адрозненні дапамагаюць знайсці выйсце з цяжкіх абставін, хутчэй аб’ядноўваюць, чым праводзяць межы.

Кожную пятніцу, пачынаючы з 13.11, мы збіраемся ў арт-прасторы “Тэрмін дзеяння”, і глядзім серыялы.
Пачатак а 19:00, глядзім па дзве серыі з перапынкам на гарбату, сканчаем а 22:00.

Далучайцеся да групы “Вольнага падарожжа”, а таксама да старонкі прасторы ўкантакце і ў фэйсбуку.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio