Варкшоп «Тэатр прыгнечаных: кіраўніцтва па рашэнні канфліктаў і абмеркаванні праблем»

26 лютага 13.30

Даследчыца Лена Агарэлышава (Беларусь).

Форум-тэатр – методыка працы з крызіснымі групамі, спосаб абмеркавання праблем і вырашэння канфліктаў з выкарыстаннем тэрапеўтычных і тэатральных практык, яскравае спалучэнне сацыяльнага і творчага.

Тэарэтычную аснову тэатра вывеў бразільскі рэжысёр Аугусту Боал. Яго iдэя заключалася ў тым, каб пераўтварыць аўдыторыю ў актыўных удзельнікаў з дапамогай тэатральнага вопыта. Боал сцвярджаў, што традыцыйны тэатр дэспатычны, паколькі гледачы не маюць магчымасці выказацца. У тэатры прыгнечаных глядач вырашае, якую гісторыю ён жадае распавесці, тон п’есы, ідэі, якія ён жадае выказаць. Дзеянне форум-тэатра часта закранае вострыя сацыяльныя пытанні.

У кожнай пастаноўцы ёсць акторы і гледачы. Першыя – людзі, якія ў жыцці сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі ды хочуць пра іх распавесці свету. П’есу ці сцэну паказваюць двойчы. Спачатку акторы ў тэатралізаванай форме гавораць аб крызiсных сітуацыях. Пасля гэтага тэатр скончваецца, і пачынаецца форум.

На сцэну выходзіць адмысловы чалавек – «джокер» (вядоўца). Ён правакуе актораў і гледачоў на абмеркаванне. Гаворыць пра сюжэт, пытае, ці была ў каго падобная сітуацыя ў жыцці i як, на іх погляд, можна вырашыць праблему. Пасля пастаноўка пачынаецца зноў, толькі кожны глядач можа ў любы момант сказаць «стоп», выйсці на сцэну, каб замяніць героя і пачаць дзеяць. Спектакль можа прайгравацца бясконца, варыянты развіцця сюжэту заўсёды розныя. Па сутнасці, гэта глабальны мазгавы штурм пра тое, як выпрацаваць эфектыўныя рашэнні ў любым жыццёвым выпадку. Абмяркоўваюцца не надуманыя сітуацыі, а ўзятыя з рэальнага жыцця канкрэтных людзей. Таму актор ці глядач, калі праходзіць праз гэта, ужо назапашвае пэўны практычны досвед, можа выкарыстоўваць яго ў жыцці. Мэта тэатра – не вырашыць праблему, а паказаць яе новыя бакi праблемы, асабісты вопыт і адносіны з дадзенай сітуацыяй.

 

Варкшоп правядзе Лена Агарэлышава, студэнтка гендарнай магістратуры ЕГУ, актывістка культурнага праекта DOTYK, трэнерка па форум-тэатру (праца з крызіснымі групамі, арганізацыя форум-пастановак). У першай палове яна раскажа пра асаблівасці дадзенай методыкі і працы з крызіснымі группам і на прыкладзе з анкахворымi, у другой – правядзе практыкаванні па тэатры прыгнечаных.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio