Варкшоп Мілаты Сідаравай «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні»

4 сакавіка 11.00-17.00, 5 сакавіка 10.00-17.00

Праект Здольная ft. Мінская ўрбаністычная платформа.
Паркі, спартыўныя пляцоўкі і іншыя грамадскія прасторы – гэта гендарна-маркіраваныя месцы, якія мы часам вымушаны абыходзіць ноччу, ігнараваць увечары і прыходзіць туды з асцярогай удзень. Стратэгія гендарнай роўнасці, прынятая ў Еўрапейскім Саюзе, прызваная змяніць гэта: у яе межах толькі ў Вене ужо былі рэалізаваны больш за 60 праектаў, звязаных з транспартам, жыллём і планаваннем. Што гэта значыць? Гэта значыць, што гарадскія прасторы становяцца больш зручнымі для ўсіх і кожнага, а жанчыны розных узростаў становяцца больш актыўнымі і раўнапраўнымі карыстальніцамі гарадскога асяроддзя.
На варкшопе «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні», арганізаваным спартыўным праектам «Здольная» і Мінскай Урбаныстычнай Платформай спецыяльна для фестывалю DOTYK будуць стварацца спосабы змяніць грамадзянскую прастору. Удзельні_цы разглядзяць вопыт іншых краін і распрацуюць крытэры стварэння гендарна-адчувальных пляцовак для гульні ў Мінску. Мадэратар_камі варкшопа стануць заснавальніца грамадзянскай арганізацыі WPS Prague Мілата Сідарава і арт-дырэктар дызайн-студыі «Бюро 35», архітэктар Іван Краўцоў. Мерапрыемства пройдзе 4 і 5 сакавіка. Удзел абавязковы на працягу двух дзён.
РЭГІСТРАЦЫЯ 
Варкшоп пройдзе на ангельскай мове с перекладам на расейскую.
  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio