Варкшоп «Міграцыя і бежанства: ЛГБТ-аспект»

26 лютага 19.30

Мастак і сацыяльны працаўнік берлінскага цэнтра для бежанцаў Міша Бадасян (Германія) ft. Праваабарончая арганізацыя Human Constanta (Беларусь).
Год таму мастак Міша Бадасян пачаў працу ў лагеры для бежанцаў Tempelhof. Гэта падзея кардынальна змяніла яго жыццё. Зараз у рэжыме 24/7 ён аддадзены працы з бежанцамі: як працаўнік цэнтра, як прыватная асоба, як мастак.
Падчас мерапрыества Міша распавядзе пра працу ў лагеры для бежанцаў Tempelhof і дзейнасць дзвюх ЛГБТ-арганізацый Miles і Quarteera, якія займаюцца падтрымкай ЛГБТ-бежанцаў у Берліне, прэзентуе сваё новае відэа PRISTINE. У працы мастак гаворыць пра трагедыю людзей, якія былі вымушаны адарвацца ад сваіх каранёў і пасадзіць новыя дрэвы ў пакуль што чужой краіне.
Таксама сваім досведам працы з бежанцамі падзеліцца праваабарончая арганізацыя Human Constanta, супрацоўнікі якой займаюцца пытаннямі бежанцаў і мігрантаў у Беларусі, у тым ліку міграцыйным крызісам у Брэсце.
Фота: Ivo Hofste

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio