Варкшоп «Маніфест бяспечнай прасторы»

Што такое бяспека? Якія характарыстыкі мусяць быць у бяспечнай прасторы?

Мы запрашаем наведвальні_ц фестывалю DOTYK разам стварыць маніфест бяспечнай прасторы. У рамках варкшопа ўдзельні_цы пазнаёмяцца з гісторыяй стварэння бяспечных прастор, іх канцэпцыямі і характарыстыкамі, метадамі па забеспячэнні бяспекі на прыкладзе Community Centre для ЛГБТК+ людзей і іх блізкіх.

Запрашаем усіх зацікаўленых, а асабліва маладых актывістаў і актывістак.

Вядучая – магістарка сацыялогіі, каардынатарка Community Centre для ЛГБТК+людзей і іх блізкіх Алена Агарэлышэва.

Дата: 8 красавіка
Час: 14.00
Уваход вольны

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio