Варкшоп-дыскусія “А што я такога сказаў_ла?!”

Варкшоп-дыскусія, прысвечаны мове варожасці ў дачыненні да ЛГБТК у медыя Беларусі. ІГ “Журналісты за талерантнасць” ft. DOTYK.
Мова – унікальны інструмент у руках чалавецтва. З яе дапамогай людзі навучыліся лепш разумець адзін аднаго, праяўляць сябе, перадаваць веды з пакалення ў пакаленне. Але мова таксама можа быць выкарыстана і як зброя, накіраваная на краіну, канкрэтнага чалавека ці групу людзей, аб’яднаных нейкімі агульнымі прыкметамі. Часам мова варожасці выкарыстоўваецца свядома, але часцей яе наўпрост не заўважаюць, рэтранслючы звыклую негатыўную матрыцу.
Паводле гіпотэзы Сепіра-Уорфа, мова вызначае наша мысленне, а такім чынам і паводзіны. Так, карэктуючы моўныя практыкі, можна знізіць сацыяльнае напружанне і мінімізаваць злачынствы на глебе нянавісці.
Пра тое, як распазнаць МВ і выкараніць яе са свайго лексікону, мы пагаворым на варкшопе.

А дакладней?

На варкшопе вы даведаецеся:
– як распазнаць мову варожасці, яе класіфікацыю і метады ацэнкі;
– як змянілася рыторыка медыя ў дачыненні ЛГБТК за апошнія 3 гады;
– разбярэце канкрэтныя прыклады праяў МВ у СМІ Беларусі.

Дзе і калі?

ВІЦЕБСК
25 красавіка а 19.00
Арт-прастора «VZAP» (Кастрычніцкая, 2)

МІНСК
27 красавіка а 19.00
Модны завод Калібр, Сталоўка XYZ (Фабрыцыуса, 4)

Будзем вас чакаць!
Уваход вольны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

  • Культурна-асветніцкая ўстанова "Кінаклуб “Дотык”’
  • Распрацавана null_studio